Версия для печати
Размер шрифта:
Фото
Печатать
Актуальна
Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"
14.10.2024

Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам"

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці Ельскага раёна да асенне-зімовага перыяду з 14 па 30 кастрычніка 2024 года праводзіцца рэспубліканская акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх у жыллёвым фондзе "За бяспеку разам".

Мэта: зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца з прычыны невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, у т.л. у сельскай мясцовасці, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія ўчыняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап'янення.

© ЕЛЬСКI РАЁННЫ
ВЫКАНАЎЧЫ КАМІТЭТ, 2026.