МЧС информирует
15.11.2021


Ельск. Малышам аб бяспецы


      Навыкі асцярожнага абыходжання з агнём, як лічаць работнікі МНС, неабходна выхоўваць у дзяцей з ранняга ўзросту. Бо адной з прычын узнікнення пажараў з'яўляецца дзіцячае свавольства. Дзеці ў сваіх гульнях часта капіруюць дзеянні дарослых. Часцяком дзіця не ведае, да чаго могуць прывесьці падобныя паводзіны. Адсутнасць кантролю за дзецьмі з боку дарослых часта могуць стаць прычынай трагедыі. А каб трагедый з дзецьмі станавілася менш, ратавальнікі раённага падраздзялення МНС праводзяць у дашкольных установах раёна прафілактычныя мерапрыемствы бяспекі.

      У гэты раз работнікі аддзела па НС падрыхтавалі для дзяцей дзіцячага садка №4 горада Ельска пазнавальныя конкурсы і гульні, якія дапамогуць ім у далейшым разабрацца ў розных небяспечных сітуацыях. Чаму так небяспечныя гульні з агнём? Чаму пры пажары нельга хавацца пад ложак або ў шафу? Па якім нумары можна выклікаць ратавальнікаў? На гэтыя і многія іншыя пытанні юнакі і дзяўчаты даведаліся адказы з дапамогай гульні «Малюнкі небяспекі». А каб дзеці лепш запомнілі нумар пажарнай службы, ім неабходна было выкласці яго з рознакаляровых палачак. Таксама хлопцы даведаліся, якія небяспечныя месцы могуць падцікоўваць іх у доме, праявіўшы ўважлівасць і веданне правілаў бяспекі ў гульні «Бяспечны дом». Яшчэ раз замацаваць новыя веды бяспекі дзецям дапамог пазл з героямі мультфільма "Чароўная кніга", сабраўшы які яны атрымалі маляўнічыя буклеты МНС. 

      -Знайдзіце некалькі хвілін для таго, каб вывучыць з дзіцём тэлефоны экстраных службаў, раскажыце яму аб правілах паводзін у выпадку выяўлення паху дыму ці пажару. Растлумачце яму, што ў выпадку пажару неабходна выбягаць на вуліцу і клікаць на дапамогу. Ні ў якім разе нельга хавацца. Запалкі і запальніцы захоўвайце ў недаступных для дзяцей месцах. Размаўляючы з дзецьмі, зрабіце ўпор на растлумачэнні правілаў абыходжання з крыніцамі агню і дзеянням у выпадку пажару ці іншай небяспечнай сітуацыі, - падзяліўся пытаннямі забеспячэння бяспекі дзяцей інспектар прапаганды раённага аддзела па НС Дзмітрый Захараў.


Смотреть все