Чэкамі «Маёмасць» можна распарадзіцца наступным чынам:
Сёння ў жыхароў вобласці вялікі выбар - да абмену прапанаваны акцыі больш за 170 таварыстваў, размешчаных па ўсёй краіне. 45 з іх - на Гомельшчыне. Пералік арганізацый даволі разнастайны, сярод іх прадпрыемствы аграпрамысловага і будаўнічага комплексаў, гандлю і паслуг, лёгкай і хімічнай прамысловасці.
Абмяняць ІПЧ "Маёмасць" можна ў падраздзяленнях ААТ "ААБ Беларусбанк", якія выконваюць названую аперацыю. Там жа можна азнаёміцца са спісам акцыянерных таварыстваў, акцыі якіх прапануюцца да абмену.Пры звароце ў банк неабходна прад'явіць пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь і сертыфікат ІПЧ "Маёмасць".
Звяртаем увагу, што ўкласці можна чэкі асабіста налічаныя - без абмежавання, а таксама перааформленыя ад блізкіх сваякоў (бацькоў, дзяцей, мужа і жонкі, родных братоў і сясцёр, унукаў, бабуль, дзядуляў, свякрухі, свёкра, цесця і цешчы) - не больш за 250 чэкаў .
Пытанні, якія датычацца звароту і абмену ІПЧ "Маёмасць", можна задаць па тэлефонах: 8 (0232) 50-63-68, 50-64-98.
Да спіса