Аб свабодных зямельных участках
Цяпер шмат гавораць аб новаўвядзеннях у заканадаўстве аб зямлі і, вядома, аб новай рэдакцыі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб зямлі, якая ўступіла ў сілу з 01.01.2023.
Асноўныя новаўвядзенні накіраваны не толькі на ўдасканаленне і, у нейкай ступені, спрашчэнне зямельных адносін, але і на павышэнне прывабнасці зямлі, стымуляванне пакупальніцкага попыту і развіццё рынку зямлі.
Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб зямлі ў рэдакцыі, якая ўступіла ў сілу з 01.01.2023, па-ранейшаму прадугледжана фарміраванне мясцовымі выканаўчымі камітэтамі пералікаў свабодных (незанятых) зямельных участкаў.
У названыя пералікі ўключаюцца зямельныя ўчасткі для розных мэт і з рознымі ўмовамі прадастаўлення (без правядзення аўкцыёну, з правядзеннем аўкцыёну), у тым ліку для будаўніцтва і абслугоўвання жылых дамоў, вядзення асабістай падсобнай гаспадаркі, будаўніцтва гандлёвых аб'ектаў і г.д.
Падрабязную інфармацыю па зямельных участках, якія Вас цікавяць, можна атрымаць у аддзеле землеўпарадкавання Ельскага райвыканкама па тэлефонах 8 02354 4 60 74; 8 02354 4 17 85.