Вядомыя людзі Ельшчыны
Кадыраў Міхаіл Анатольевіч
першы намеснік генеральнага дырэктара па навуцы РУП Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па земляробству, вучоны-селякцыянер
Валетаў Валянцін Васільевіч
прафесар, былы рэктар Мазырскага педагагічгнага ўніверсітэта ім. І.П. Шамякіна
Бачкоў Канстанцін Афанасьевіч
прафесар, доктар тэхнічных навук, прарэктар БелДУТа (г. Гомель)
Каляда Віктар Антонавіч
кандыдат педагагічных навук, прафесар, загадчык кафедры фізічнага выхавання і спорту БДУ, заслужаны майстар спорту СССР, заслужаны трэнер Рэспублікі Беларусь
Каляснёў Віктар Іванавіч
кандыдат эканамічных навук, загадчык кафедры матэматычнага мадэлірвання эканамічных сістэм АПК Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі (г. Горкі)
Фяськоў Мікалай Сцяпанавіч
дырэктар установы адукацыі Рэспубліканскі інстытут кантроля ведаў, кандыдат педагагічных навук, дацэнт (г. Мінск)
Яцухна Валянцін Мінавіч
прэзідэнт беларускага геаграфічнага таварыства, загадчык Праблемнай навукова-даследчай лабараторыі экалогіі ландшафтаў, дацэнт геаграфічнага факультэта БДУ, доктар сельскагаспадарчых навук
Казачэнка Таццяна Міхайлаўна
кандыдат філалагічных навук (г. Горкі)
Калбасін Віктар Сяргеевіч
дыпламат, з’яўляўся пастаянным прадстаўніком РБ пры ААН па пытаннях адукацыі, навукі і культуры
Гвоздзь Мікалай Герасімавіч
заслужаны ўрач Расійскай Федэрацыі, кандыдат медыцынскіх навук, загадчык лабараторыі распрацоўкі навуковых асноў рэсурснага забеспячэння аховы здароўя Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтра медыцынскіх тэхналогій, інфарматызацыі, кіравання і эканомікі аховы здароўя у г. Мінску
Неўмяржыцкая Алена Уладзіміраўна
Майстар спорту міжнароднага класа па лёгкай атлетыцы, бронзавы прызёр чэмпіяната свету ў Хельсінкі, бронзавы прызёр чэмпіяната свету ў Гётэрборгу, фіналістка 28-х летніх Алімпійскіх гульняў ў Афінах па лёгкай атлетыцы
Рулевіч Вольга Сяргееўна –
майстар спорту па лёгкай атлетыцы, сярэбраны прызёр матчавай сустрэчы краін СНД і Балтыі, удзельніца чэмпіяната свету сярод моладзі да 21 года на дыстанцыі 800 м.
Анішчанка Сяргей Міхайлавіч
палкоўнік, дыпламат, працаваў у пасольствах Емена, Егіпта, Індыі. Працаваў у Маскве па спецыяльнасці
Шаўцоў Валерый Міхайлавіч
намеснік начальніка Ваеннага ўніверсітэта. Заслужаны работнік вышэйшай школы Расійскай Федэрацыі (г. Масква), доктар філасофскіх навук, прафесар паліталогіі. Ганаровы будаўнік горада Масквы.
Хіцько Валянцін Іванавіч
Доктар тэхнічных навук, дырэктар рэпубліканскага цэнтра «Акадэкспартінвест»
Паўлава (Цімафеева) Наталля Георгіеўна
кандыдат юрыдычных навук, дацент Расійскага Ўніверсітэта Дружбы народаў
Міксюк Сцяпан Іванавіч
падпалкоўнік, юрыст, аўтар кніг «Помні імя маё», «Каралінскія апавяданні», «У памяці народнай», «Партызанскае братэрства», член саюза пісьменнікаў РБ
Давыдава Ніна Іванаўна
кандыдат педагагічных навук, працуе ў Маскоўскім ваенным інстытуце радыёэлектронікі касмічных войск
Дубініна Дзіна Мікалаеўна
кандыдат педагагічных навук, дацэнт кафедры методык дашкольнай адукацыі, БДПУ імя М. Танка
Цыбуленка Пётр Васільевіч
кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, дэкан факультэта горнай справы і інжынернай тэхналогіі БНТУ
Сарокін Анатоль Рыгоравіч
нарадзіўся ў в. Дзвіжкі. Скончыў Рамязоўскую сярэднюю школу, ваенна-марское вучылішча ў г. Калінінградзе, вышэйшую ваенную акадэмію ў г. Ленінградзе, ад’юнктуру; флагманскі штурман Балтыйскага флота, капітан 1 рангу ў адстаўцы
Сарокін Уладзімір Анатольевіч
нарадзіўся ў в. Дзвіжкі. Скончыў Рамязоўскую сярэднюю школу, ваенна-марское вучылішча г. Калінінграда, вышэйшую ваенную акадэмію г. Ленінграда, ад’юнктуру, капітан 1 рангу ў адстаўцы, служыў на Паўночным флоце, камандзір карабля «Паўночны»
Чух Уладзімір Пятровіч
нарадзіўся ў в. Валаўская Рудня, дырэктар навукова-тэхнічнага прадпрыемства па інфармацыйных тэхналогіях у г. Кішынёў (Малдова)
Чух Леанід Пятровіч
нарадзіўся ў в. Валаўская Рудня, палкоўнік КДБ у адстаўцы
Белая (Данільчанка) Таццяна Рыгораўна
кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, загадчык кафедры дзіцячай стаматалогіі
Бараноўская Раіса Анатольеўна
дырэктар Валгаградскага чыгуначнага тэхнікума, нарадзілася ў в. Дабрынь
Дзегцярэнка Аляксандр Рыгоравіч
нарадзіўся ў г. Ельску кампанія ТАА СК «Ветэран»
Дзегцярэнка Віктар Рыгоравіч
нарадзіўся ў г. Ельску кампанія ТАА СК «Ветэран»
Радзько Міхаіл Міхайлавіч
нарадзіўся ў в. Старое Высокае, дырэктар РДУП «Інстытут рыбнай гаспадаркі» РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па жывёлагадоўлі», дацэнт, кандыдат эканамічных навук
Усікаў Валерый Іосіфавіч
Нарадзіўся ў г. Ельску, генеральны дырэктар аб’яднання «Палессестрой» г. Мазыр